Трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава – адна з галоўных надзей беларускіх балельшчыкаў – стала сярэбраным прызёрам Алімпіяды ў Пхёнчхане ў мас-старце па біятлоне.
У гонцы на 12,5 км Домрачава стала другой, адстаўшы ад пераможцы Настассі Кузьміной усяго на 18,8 сек. Трэцяе месца ў мас-старце заняла нарвежская спартсменка Цірыл Экхаф, якая ўступіла пераможцы 27,7 сек пры двух промахах на стрэльбішчы.
Гэты сярэбраны медаль стаў для беларускай біятланісткі пятым за час удзелу ў Алімпіядах. На яе рахунку тры залатыя ўзнагароды Гульняў-2014 у Сочы і бронза Ванкувера-2010.