Памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія загінулі ў час баявых дзеянняў у гарачых кропках, ушанавалі 15 лютага ў Мінску на Востраве Мужнасці і Смутку.
У 29-ю гадавіну вываду савецкіх войскаў з Афганістана ўшанаваць памяць загінулых прыйшлі прадстаўнікі дзяржаўных органаў, грамадскіх і ветэранскіх арганізацый, ваеннаслужачыя, курсанты ваенных навучальных устаноў, а таксама ветэраны Афганскай вайны, маці і ўдовы загінулых удалечыні ад Радзімы воінаў. Зварот Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі зачытаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў.