Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Кубак Федэрацыі-2018 у Мінску: Беларусь – Германія

Кубак Федэрацыі-2018 у Мінску: Беларусь – Германія

Кубак Федэрацыі-2018 у Мінску: Беларусь – Германія
9 Лют 2018

Каманда Беларусі, якая ў мінулым сезоне ўпершыню ў гісторыі выйшла ў фінал Кубка Федэрацыі і ўступіла перамогу толькі амерыканкам, у мінулы ўік-энд – 10-11 лютага – у гарачым процістаянні пазмагалася за выхад у паўфінал неафіцыйнага каманднага першынства планеты са зборнай Германіі, якая займае 6-ю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу. Усе чвэрцьфінальныя паядынкі адбыліся на кортах "Чыжоўка-Арэны" ў Мінску.

У першы турнірны дзень Арына Сабаленка (63-ы нумар у рэйтынгу WTA) перайграла нямецкую тэнісістку Таццяну Марыю (58) – 4:6, 6:1, 6:2, захапіўшы лідарства пасля першага сэта і не пакінуўшы саперніцы шанцаў на тое, каб зраўнаваць лік. У другім паядынку лідар беларускай зборнай Аляксандра Сасновіч (46) упэўнена пачала гульню, але з-за праблем са здароўем не змагла прадоўжыць паядынак на поўную сілу і, на жаль, уступіла Антоніі Лотнер (149) – 5:7, 4:6.

Заключны дзень унёс свае карэктывы: у сувязі з заменай Аляксандры Сасновіч у паядынку супраць першай ракеткі нямецкай зборнай Таццяны Марыі (58) выйшла Вера Лапко (129), якой удалося дастойна пратрымацца два сэты і прымусіць панервавацца вопытную тэнісістку. Аднак у вырашальным сэце Таццяна Марыя рэзка выйшла ў адрыў і пераможна завяршыла гульню – 6:0. Зраўнаваць жа лік нацыянальнай зборнай дапамагла ўпэўненая перамога беларускі Арыны Сабаленка над Антоніяй Лотнер (149) – 6:3, 5:7, 6:2.

Парны матч стаў самым інтрыгуючым па эмоцыях для ігракоў і балельшчыкаў. За выхад у паўфінал прэстыжнага турніру пазмагаліся беларускі Арына Сабаленка і Лідзія Марозава і дуэт Анна-Лена Гронефельд / Таццяна Марыя. Першы сэт для нашых спартсменак склаўся ўдачна – ім удалося вырваць перамогу на тай-брэйку, але ўжо ў другім немкі зраўнавалі лік, а на старце вырашальнага ўзялі падачу, завяршыўшы паядынак на сваю карысць – 7:6 (7:4), 5:7, 4:6.

Беларускія тэнісісткі ўступілі ў 1/4 фіналу Кубка Федэрацыі камандзе Германіі з лікам 2:3
Папярэдняя       [1..6]    6