Свята, прысвечанае Міжнароднаму дню снегу, прайшло 21 студзеня ў парку актыўнага адпачынку "Каробчыцкі Алімп" Гродзенскага раёна. Удзельнікі, якім удалося сабраць каманду з чатырох чалавек, спаборнічалі ў эстафеце, кіданні снежак на дакладнасць і далёкасць, забегах на схіле, заездзе на санках з перашкодай, кіданні валёнка...