Спаборніцтвы па гарналыжным спорце, прысвечаныя Дню снегу, сабралі ў мінскім гарналыжным цэнтры "Сонечная даліна" амаль 200 спартсменаў з усёй Беларусі. Для наведвальнікаў была арганізавана і забаўляльная праграма – конкурсы і гульні, анімацыйныя паказы, выступленні творчых калектываў.