Акрамя золата Яўгена Каралька і нацыянальнага рэкорду ў камандным спрынце, дамашні этап у цэлым можна назваць паспяховым: многія беларускія гоншчыкі трапілі ў топ-8. Раман Раманаў стаў чацвёртым у гонцы па ачках, Гардзей Цішчанка ў гэтай дысцыпліне пяты.
У каманднай гонцы праследавання беларускія квартэты ў мужчын (Яўген Ахраменка, Раман Цішкоў, Яўген Каралёк, Міхаіл Шэметаў) і жанчын (Паліна Піваварава, Іна Савенка, Настасся Дзедзікава, Ганна Церах) сталі восьмымі.
Раман Цішкоў сёмы ў омніуме, а ў мэдысане дуэт Яўгена Каралька і Міхаіла Шэметава вызначыўся пятым рэзультатам.
Іна Савенка стала шостай у гонцы па ачках і восьмай – у омніуме. У скрэтчы Ганна Церах заняла восьмае месца.