Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Этап Кубка свету па веласпорце на трэку ў Мінску

Этап Кубка свету па веласпорце на трэку ў Мінску

Этап Кубка свету па веласпорце на трэку ў Мінску
20 Стд 2018

Фінальны этап Кубка свету па веласпорце на трэку 19 – 21 студзеня сабраў на веладроме Мінск-Арэны амаль 300 атлетаў з 36 краін. Нягледзячы на вялікі вопыт беларускай сталіцы і буйнейшай пляцоўкі краіны ў арганізацыі турніраў топ-узроўню, у тым ліку ЧЕ-2009 па веласпорце і ЧС-2013 па велатрэку, правядзенне гэтага заключнага этапу стала яшчэ адным доказам даверу Міжнароднага саюза веласіпедыстаў і адначасова экзаменам напярэдадні Еўрагульняў-2019 у Мінску.

На працягу трох дзён лепшыя гоншчыкі планеты разыгралі 17 камплектаў медалёў у 9 відах праграмы, сярод якіх і скрэтч, дзе першым перасек фінішную рысу беларус Яўген Каралёк. Цяпер у актыве 21-гадовага спартсмена ёсць як перамогі на турнірах у закрытых памяшканнях, так і першае месца ў шасэйным "Гран-пры Мінска". Рэкордны для краіны рэзультат паказалі Уладзіслаў Новік, Яўген Верамчук, Арцём Зайцаў з велаклуба "Мінск", якія занялі шостае месца ў камандным спрынце. Расставіць усе кропкі над "i" чэмпіянат свету, які пройдзе 28 лютага – 4 сакавіка ў Апелдорне (Галандыя).

На фота: беларускі велагоншчык Яўген Каралёк

Уладзіслаў Новік (Беларусь)
Этап Кубка свету па веласпорце на трэку ў Мінску
Этап Кубка свету па веласпорце на трэку ў Мінску
Этап Кубка свету па веласпорце на трэку ў Мінску
Этап Кубка свету па веласпорце на трэку ў Мінску
Папярэдняя       1 2 3 4 5      Наступная