Адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўным зімовым плаванні "Мінск Опэн" і III этап Кубка свету IWSA World Cup стартаваў 17 студзеня ў Мінску. Спаборніцтвы пройдуць па 21 студзеня ў акваторыі Свіслачы ў раёне Палаца спорту, для ўдзелу ў іх зарэгістраваліся амаль 400 чалавек з 18 краін свету. За перамогу змагаюцца прадстаўнікі Расіі, Польшчы, Германіі, Чылі, Англіі, Ізраіля, Манголіі, Казахстана і іншыя.