Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Стары Новы год у Вялікім тэатры: віхор старадаўніх танцаў і забаў, арт-квэст і гала-канцэрт зорак галоўнай сцэны краіны

Стары Новы год у Вялікім тэатры: віхор старадаўніх танцаў і забаў, арт-квэст і гала-канцэрт зорак галоўнай сцэны краіны

Стары Новы год у Вялікім тэатры: віхор старадаўніх танцаў і забаў, арт-квэст і гала-канцэрт зорак галоўнай сцэны краіны
13 Стд 2018

Урачыстая атмасфера балю, чароўныя акорды вечнай класікі, свецкія гутаркі і забавы XIX стагоддзя... Час нібыта павярнуў назад і ўсяго на адну ноч з 13 на 14 студзеня – вярнулася эпоха рамантыкі, высакароднасці і арыстакратызму. Менавіта так сустрэлі Новы год па старым стылі госці Вялікага тэатра Беларусі!

Ужо дзявяты год запар роўна ў 20.00 яго дзверы расчыніліся для чароўных дам у прыгожых уборах і іх спадарожнікаў у элегантных фраках і смокінгах. Жывая музыка, дзіўны віхор танцаў – ад вальса да катыльёна, майстар-класы ад знакамітых настаўнікаў, крэатыўныя фотазоны, сустрэчы з любімымі артыстамі, міні-паказ і, вядома, адметнасць вечара – арт-квэст. Яшчэ да бою курантаў беларускія зоркі прадставілі канцэрт-сюрпрыз, а ў камернай зале ў выкананні салістаў оперы і трыа "Глорыя" прагучалі "Італьянскія фантазіі". А завяршыў праграму самай чароўнай ночы-2018 грандыёзны баль-маскарад, які пачаўся апоўначы...

Зорныя госці, вясёлыя забавы, запамінальныя пары і арыгінальныя танцавальныя па Навагодняга балю-2018 у Вялікім тэатры – у фотарэпартажы.

Вялікі Навагодні баль у Вялікім тэатры Беларусі
Вялікі Навагодні баль у Вялікім тэатры Беларусі
Вялікі Навагодні баль у Вялікім тэатры Беларусі
Вялікі Навагодні баль у Вялікім тэатры Беларусі
Вялікі Навагодні баль у Вялікім тэатры Беларусі
Папярэдняя       1 2 3 4