Гасцінная Беларусь усё шырэй адкрывае дзверы замежным гасцям. І сёння ў грамадзян дзясяткаў краін свету ёсць ужо некалькі магчымасцей прыехаць у Беларусь без візы:
Цяпер у распараджэнні гасцей на 10 дзён – найпрыгажэйшыя мясціны заходніх рэгіёнаў Беларусі. Адной бязвізавай тэрыторыяй стала турысцка-рэкрэацыйная зона "Брэст" – а гэта сам горад Брэст са слаўнай крэпасцю-героем, Брэсцкі, Жабінкаўскі, Камянецкі і Пружанскі раёны Брэсцкай вобласці, а таксама Свіслацкі раён Гродзенскай вобласці. Тут жа, зразумела, знаходзіцца знакамітая прыродная жамчужына са Спіса сусветнай спадчыны ЮНЕСКА – нацыянальны парк "Белавежская пушча".
Другая бязвізавая зона аб'ядноўвае маляўнічы турысцка-рэкрэацыйны парк "Аўгустоўскі канал", "каралеўскі" горад Гродна і Гродзенскі раён.
Для таго каб па бязвізавай праграме прыехаць у Брэст або Гродна на 10 дзён, трэба:
Усё астатняе – рэгістрацыю, падрыхтоўку неабходных дакументаў, удакладненне іншых нюансаў – тураператар павінен зрабіць на працягу 48 гадзін. І вам застанецца толькі прыехаць і цешыцца адпачынкам! Дарэчы, прыбыць можна праз вызначаныя правіламі пункты пропуску на прылеглай да бязвізавых зон граніцы, а таксама чыгуначныя вакзалы і паветраныя гавані Брэста і Гродна.
А мы прапануем пагартаць фотаальбом і паглядзець, якія выдатныя мясціны вы можаце ўбачыць, калі вырашыце зрабіць гэта займальнае падарожжа на захад Беларусі. Без візы на 10 дзён!