Аўтамабільны завод поўнага цыкла быў пабудаваны пад Барысавам усяго за два з паловай гады, і гэта першы замежны праект Geely такога высокага ўзроўню.
Канвеер завода "БелДжы" можа выпускаць 120 аўтамабіляў у змену – адно аўто ў чатыры хвіліны. Праектная магутнасць – 60 тысяч машын у год, і гэтага паказчыка плануецца дасягнуць на працягу пяці гадоў. Планы росту будуць складацца з улікам дагавораў з дылерамі.