Адзін са знакамітых насельнікаў заказніка – глушэц, які адносіцца да заходнееўрапейскага падвіду. Гэта ганарлівая птушка, якая вызначаецца баявым норавам і прыгажосцю, – вялікая рэдкасць для беларускіх лясоў: сёння папуляцыя налічвае каля 400 асобін.
У 2016 годзе ў рамках праекта з ЕС, Праграмай развіцця ААН і Міністэрствам лясной гаспадаркі Беларусі на тэрыторыі заказніка стварылі гадавальнік па развядзенні глушцоў. Плануецца штогод адпускаць у дзікую прыроду да 70 птушак, а таксама прадаваць на беларускім і замежным рынках, каб з часам павялічыць папуляцыю ў Еўропе.