Пара вязаных цёплых шаляў і рознакаляровага лісця пад нагамі – пара асенняя. Асаблівае, празрыста-звонкае неба і ціхія аблокі, мяккае сонечнае святло, пастэльная смуга ранішняга туману, - сапраўдная залатая восень парадавала мінчан сваім прыходам.
У Мінску ў гэты час года ўсё ахутана ўтульнасцю, у паветры - водар кавы і выпечкі, гараджане радуюць адзін аднаго цёплымі ўсмешкамі, раскрываюць каляровыя парасоны, а цудоўныя мінскія паркі становяцца любімым месцам для доўгіх прагулак. Аднаму – адпачыць ад мітусні гарадскіх будняў, з любімым чалавекам – назначыць рамантычнае спатканне, з сям'ёй і сябрамі – збіраць ахапкі рознакаляровых букетаў...
Утульная мінская восень - у фотарэпартажы БЕЛТА
Фота: Аксана Манчук