Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа" 8 верасня адкрыў дзверы для аматараў Мельпамены ўжо 22-і раз, сабраўшы ў горадзе над Бугам 29 калектываў з 14 краін – Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Венгрыі, Малдовы, Македоніі, Чэхіі, Грузіі, Казахстана, Фінляндыі. Гледачы ўбачылі лепшыя спектаклі на 11 мовах свету: класічныя і эксперыментальныя, музычныя і музычна-харэаграфічныя, наватарскія пастаноўкі, створаныя паводле твораў сучасных драматургаў...