У мерапрыемстве прымалі ўдзел матацыклісты з Беларусі, Расіі, краін Балтыі і Заходняй Еўропы. Фестываль унесены ў сусветны каляндар афіцыйных мерапрыемстваў Harley-Davidson. У час свята прайшоў парад матацыклістаў. Шматтысячная калона байкераў у суправаджэнні спецпадраздзялення дарожна-патрульнай службы "Страла" УДАІ МУС праехала па галоўных праспектах сталіцы ад Кургана Славы да Палаца спорту. Тут апоўдні для ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства пачалася забаўляльная праграма. Мерапрыемства арганізавана клубам H.O.G. Iron Birds пры падтрымцы Harley-Davidson Расіі і СНД, Мінгарвыканкама, УДАІ МУС, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта і накіравана на ўмацаванне дружалюбных адносін паміж краінамі і развіццё турызму ў Беларусі.