"Сённяшні фармат арганізацыі мерапрыемства, калі сумяшчаюцца культурная, турыстычная, спартыўная праграмы, адзін з самых удалых, – адзначыў міністр спорту і турызму Беларусі Аляксандр Шамко. – Тут сабралася каля 10 тыс. удзельнікаў, гледачоў, турыстаў. Гэта сведчыць аб тым, што новыя падыходы ў арганізацыі працуюць паспяхова".
Міністр звярнуў увагу, што папулярызацыя здаровага ладу жыцця і актыўнага адпачынку садзейнічае пашырэнню мясцовага турызму. "Аўгустоўскі канал у гэтым плане выглядае цудоўна, мы яго разглядаем як добрую турыстычную пляцоўку не толькі ў Гродзенскім рэгіёне, але і на ўзроўні ўсёй краіны"…