Напярэдадні новага навучальнага года ў Мінску адкрыўся двухдзённы Рэспубліканскі педагагічны савет, які сабраў настаўнікаў і выкладчыкаў з розных рэгіёнаў краіны, прадстаўнікоў улады ўсіх узроўняў, дэпутатаў. Планы, перспектыўныя ідэі і праекты, вострыя дыскусійныя тэмы, якія выклікаюць абмеркаванне ў грамадстве, – на палях форуму спецыялісты абмяркоўваюць, як будзе развівацца сістэма адукацыі Беларусі ў бліжэйшыя гады.