Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Міжнародны фестываль "Шлях вікінгаў"-2017

Міжнародны фестываль "Шлях вікінгаў"-2017

Міжнародны фестываль
19 Жнв 2017

Ужо другі міжнародны фестываль "Шлях вікінгаў" сабраў аматараў і знатакоў ранняга Сярэдневякоўя ў парку-музеі інтэрактыўнай гісторыі "Сула". У антуражы старадаўняй сядзібы былі ўзноўлены падзеі легендарнай эпохі (IX-XI стагоддзяў), звязаныя з гісторыяй знакамітага гандлёвага шляху "з варагаў у грэкі", які стагоддзі таму праходзіў праз беларускія землі і злучаў Скандынавію з Візантыяй.

Згодна з ідэяй арганізатараў, гісторыя кожнага наступнага фестывалю прадаўжае сюжэтную лінію папярэдняга. І напярэдадні 950-годдзя Мінска галоўным акцэнтам стала рэканструкцыя бітвы на Нямізе, якая адбылася 3 сакавіка 1067 года паміж войскамі полацкага князя Усяслава Чарадзея і дынастыі Яраславічаў. Сімвалічна, што з гэтай бітвай звязана і першае летапіснае згадванне горада ў "Аповесці мінулых гадоў".

Праграма фэсту-2017 здзіўляла маштабамі: рэканструкцыя гандлёвай кампаніі варажскіх купцоў, ваенныя спаборніцтвы і паядынкі вікінгаў, масавыя бітвы "сценка на сценку" і бітвы атрадаў ("штурм брам замка", "бітва на мосце", "ахова конунга"), турнір капейшчыкаў... У паходным лагеры госці змаглі ўбачыць адзенне, узбраенне і прадметы побыту вікінгаў, а на рамесным кірмашы набыць сувеніры і асвоіць старадаўнія промыслы: ганчарства, кавальства і зброевую справу, апрацоўку камянёў...

Легендарныя воіны, відовішчныя бітвы,
гандлёвая кампанія, а таксама абарона паселішча з высадкай вікінгаў з баявога карабля дракара – у фотагісторыі...

Міжнародны фестываль "Шлях вікінгаў"-2017
Міжнародны фестываль "Шлях вікінгаў"-2017
Міжнародны фестываль "Шлях вікінгаў"-2017
Папярэдняя       1 2 3 4 5