У полацкай Сафіі да свята правялі сапраўды маштабныя і складаныя рэстаўрацыйныя работы. Ацаніць абнаўленне і пачуць гучанне славутага аргана можна будзе 3 верасня – на прэм’еры сюіты беларускага кампазітара Ганны Кароткінай "Францыск Скарына" ў выкананні арганісткі сабора Ксеніі Пагарэлай.
А побач з саборам 2 верасня ўрачыста адкрыецца памятны знак "Полацк – калыска беларускай дзяржаўнасці". Бронзавы манумент вышынёй 5,5 метра, створаны скульптарам Уладзімірам Піпіным, аб’яднае выявы знакамітых асоб у гісторыі Беларусі.