Гістарычныя выдатныя мясціны і музеі, старадаўнія вулачкі і кварталы, ахутаныя зелянінай скверы і прагулачныя дарожкі, утульныя кафэ – візітка Полацка. Вядома, горад цяпер актыўна рыхтуецца і на многіх аб’ектах яшчэ не завершана абнаўленне, але статус турыстычнага месца абавязвае быць гатовым да прыёму гасцей у любы час.