Легендарны Полацк – родны горад знакамітага першадрукара Францыска Скарыны, самы старажытны гістарычны і культурны цэнтр Беларусі – рыхтуецца да вялікага свята. 1 верасня тут пачнуцца ўрачыстасці ў гонар Дня беларускага пісьменства, лейтматывам якіх стануць адразу дзве значныя даты – паўвекавы юбілей беларускага кнігадрукавання і 1155-годдзе Полацка. Толькі запрошаных гасцей чакаецца каля тысячы, але напэўна ў гэтыя дні ўнікальны горад з багатай гісторыяй, да таго ж геаграфічны цэнтр Еўропы, прыме намнога больш аматараў слова, літаратуры і сяброўскіх стасункаў з розных краін свету.
З Полацка – наш перадсвяточны рэпартаж!