Мінулы ўік-энд прыйшоўся даспадобы мінчанам і гасцям сталіцы – арт-пікнік Freaky Summer Party (FSP) сезона-2017 сабраў аматараў гарадскіх прыгод у парку адпачынку "Дрымлэнд".
Паглядзець работы кінафестывалю "Паўночнае ззянне", зрабіць прынт на майцы сваімі рукамі, пачаць блогерскую кар’еру, павесяліцца ў басейне са сваім гадаванцам, патанцаваць ад душы “так, нібыта ніхто не бачыць” і ацаніць мноства іншых забаў маглі наведвальнікі фестывалю, які ўжо становіцца папулярным летнім хітом.