15 ліпеня ажыла найбуйнейшая пляцоўка Віцебска – плошча Перамогі. Менавіта яна стала месцам прыцягнення рознапланавых моладзевых рухаў і субкультур. Таленавітая моладзь з усіх куткоў Беларусі, а таксама Санкт-Пецярбурга маляўнічым арт-парадам прайшла па вуліцы Леніна да плошчы, дзе паўдзельнічала ў патрыятычнай акцыі "Мы памятаем і ганарымся", усклалп кветкі і вянкі да Вечнага агню мемарыяла.