Ужо за некалькі дзён да афіцыйнага адкрыцця самага знакамітага фестывалю Беларусі Віцебск акунуўся ў атмасферу свята мастацтваў, творчых сустрэч і знаёмстваў. Тысячы ўдзельнікаў і гасцей з'язджаюцца ў горад, дзе літаральна кожная пляцоўка запоўнена яркімі праектамі фестывальнай праграмы. Канцэрты, спектаклі і бенефісы, вулічныя перформансы, зорныя інтэрв'ю, неверагодныя экспромты – у бліжэйшыя дні горад не будзе засынаць практычна ні на хвіліну.