Міжнародны велокарнавал "Viva, ровар - 2017", які адбыўся 13 мая ў сталічным парку Перамогі, сабраў звыш 7,5 тысяч удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Швецыі, Украіны, Літвы і Латвіі і Эстоніі. Незвычайная калона праехала па праспекце Пераможцаў ад стэлы "Мінск - горад-герой" да "Мінск-Арэны" і назад. Для аматараў актыўнага адпачынку і гасцей фестывалю ў парку Перамогі разгарнулася больш за 30 забаўляльных пляцовак. У святочнай праграме прынялі ўдзел вядомыя беларускія выканаўцы: Дзмітрый Калдун, Юзары, гурт "Без білета" і іншыя.