Буйнейшая падзея беларускай fashion-індустрыі 11 – 14 мая аб'яднала ў Мінску вытворцаў, баераў, экспертаў і блогераў з розных краін. На галоўным подыуме Belarus Fashion Week адбыліся паказы сезона восень-зіма 2017/2018 вядомых беларускіх брэндаў: Alena Goretskaya, Samoschenko, BOITSIK, T. Efremova, TARAKANOVA, Condra, EMSE, Tamara Goridovets, Anna-Maria Eglit, Nelva, Katya Volkova, Honar, Candy Lady, Fur Garden…
Госці ўбачылі новыя pret-a-porter калекцыі і fashion-інсталяцыі маладых куцюр’е, а таксама аўтарскія лініі мужчынскага і жаночага адзення ад удзельнікаў конкурсу New Names BFW. Акрамя таго, у рамках сумеснай з ЮНЭЙДС праграмы Fashion Aids Line вядучыя дызайнеры стварылі ўборы з нацыянальным арнаментам і чырвонай стужкай – міжнародным сімвалам барацьбы са СНІДам.
На фота: Kids’ Fashion Days BFW. Pichenko & Yakutovich