Круізны міні-лайнер "Белая Русь" – першы і пакуль адзіны ў краіне, прызначаны для працяглага плавання па рэках – спушчаны на ваду ў партовым Пінску. Ужо ў канцы красавіка судна прыме на борт першых пасажыраў і афіцыйна пачне сезон палескіх круізаў-2017. На працягу падарожжа госці змогуць праплыць практычна ўвесь поўдзень Беларусі – славутае старажытнае Палессе ад Брэста да Мазыра: круізны маршрут злучае Дняпроўска-Бугскі канал, рэкі Заходні Буг, Мухавец, Піну і, вядома, Прыпяць.
Рачны круіз "Белая Русь" разлічаны на 8 дзён і 7 начэй па сістэме "ўсё ўключана". Рухацца цеплаход будзе па начах, развіваючы максімальную скорасць да 17 км/гадз, а ў светлы час сутак пасажыраў чакаюць адпачынак у самых маляўнічых мясцінах Палесся і захапляючыя экскурсіі. Госці ўбачаць гарады і каларытныя палескія вёскі, наведаюць музеі і прадпрыемствы.
Згодна с планам круізу, у дарозе будзе зроблена 10 прыпынкаў: у Брэсце, Кобрыне, Моталі, Дастоеве, Пінску, вёсцы Качановічы, у Тураве і Нацыянальным парку "Прыпяцкі". У праграме адпачынку – абеды на беразе, купанне, рыбалка, лазня, фальклорныя вечары з беларускімі песнямі і танцамі. Удзельнікі плавання наведаюць трыкатажную фабрыку ў Пінску і малочны камбінат у Тураве.