Перад сустрэчай са зборнай Швейцарыі беларуская дружына займала 5-е месца, а цяпер пасля перамогі ў Мінску з рэзультатам 3-2 і першага ў гісторыі выхаду ў фінал заняла другую пазіцыю ў камандным рэйтынгу Кубка Федэрацыі. Вырашальны матч супраць зборнай ЗША (3 месца) адбудзецца 11-12 лістапада ў Мінску. У мінулыя гады каманды Беларусі і ЗША толькі аднойчы сустракаліся ў розыгрышы Кубка Федэрацыі. У 2012 годзе амерыканкі перамаглі на сваёй пляцоўцы з "сухім" лікам 5:0.
Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў нацыянальнай каманды па тэнісе Аляксандру Сасновіч, Арыну Сабаленка, Вольгу Гаварцову і Веру Лапко з перамогай у паўфінале Сусветнай групы Кубка Федэрацыі супраць каманды Швейцарыі.
"На вачах сваіх шматлікіх паклоннікаў і велізарнай тэлеаўдыторыі ва ўпартай барацьбе вы паказалі яркі тэніс, высокае спартыўнае майстэрства і жалезную волю да перамогі. Гэта гістарычнае дасягненне для беларускага тэніса і адна з самых яркіх перамог айчыннага спорту, якая сведчыць аб тым, што наша краіна багата на спартыўныя таленты", - гаворыцца ў віншаванні.
"Малайцы! Так трымаць! Жадаю вам моцнага здароўя і новых здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.