Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Мінску – 950 гадоў: рыцарскі фестываль, музей конкі і іншыя падарункі да юбілею горада

Мінску – 950 гадоў: рыцарскі фестываль, музей конкі і іншыя падарункі да юбілею горада

Мінску – 950 гадоў: рыцарскі фестываль, музей конкі і іншыя падарункі да юбілею горада
3 Сак 2017

Рыцары ў цяжкіх даспехах, харугвы, якія развяваюцца на ветры, скрыгат мячоў у руках воінаў, эфектныя рукапашныя і конныя баталіі… Вясна-2017 у Мінску пачалася з яркай падзеі, прысвечанай юбілею любімага горада. У самым цэнтры сталіцы – на тэрыторыі старадаўняга Верхняга горада – разгарнуўся фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Рыцарства ва ўсе часы"…

У гэтым годзе Мінск святкуе 950-годдзе з даты першага летапіснага згадвання: згодна са старажытнай "Аповесцю мінулых гадоў" 3 сакавіка 1067 года адбылася легендарная бітва на рацэ Нямізе ў "Менску" паміж войскамі полацкага князя Усяслава Чарадзея і дынастыі Яраславічаў.

Па традыцыі Дзень горада маштабна адзначаецца ў другую суботу верасня (у гэтым годзе 9.09), але ў гонар грандыёзнага юбілею – як анансавала мэрыя – увесь год будзе напоўнены незвычайнымі праектамі, мерапрыемствамі і падарункамі. Напрыклад, да 100-годдзя беларускай міліцыі Мінск атрымаў новую скульптуру-сімвал: 2 сакавіка на вуліцы Гарадскі Вал быў адкрыты помнік гарадавому – увасабленне надзейнасці і бяспекі ў абліччы вартавога парадку пачатку ХХ стагоддзя.

У гістарычны дзень 3 сакавіка фестываль рэканструкцыі "Рыцарства ва ўсе часы" прадставіў каля сцен Мінскай гарадской ратушы сапраўдны "жывы музей" пад адкрытым небам. Яго галоўнымі героямі сталі воіны розных эпох – ад XI да XIX стагоддзяў. Чакаецца, што форум дасць старт цэлай праграме тэатралізаваных шоу і рэканструкцый буйнейшых падзей у гісторыі беларускай сталіцы… 

Яшчэ адным падарункам гораду стала прэзентацыя новай экспазіцыі, прысвечанай коннай чыгунцы (концы), у Музеі гісторыі Мінска. Наведвальнікі змаглі паўдзельнічаць у рабоце кіравання, пракаціцца ў мініяцюрным вагончыку па вуліцах губернскага горада, ажыццявіць віртуальную экскурсію па Саборнай плошчы (цяпер – плошчы Свабоды) і зазірнуць у вітрыны самых папулярных магазінаў XIX-XX стагоддзяў…  

Фота: Аксана Манчук

Фестываль "Рыцарства ва ўсе часы" ў Мінску
Музей мінскай конкі адкрыўся да 950-годдзя горада
Музей мінскай конкі адкрыўся да 950-годдзя горада
Экспазіцыя "Мінская конная чыгунка" ў Музеі гісторыі Мінска
Экспазіцыя "Мінская конная чыгунка" ў Музеі гісторыі Мінска
Папярэдняя       1 2 3