Па ініцыятыве начальніка УУС аблвыканкама Віктара Сянько пры фінансавай дапамозе выканаўчай улады, актыўнай падтрымцы ветэранскіх арганізацый органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў рэгіёна да юбілейнай даты была абноўлена і пашырана музейная экспазіцыя УУС – з'явілася зала сучаснай гісторыі. Наведвальнікам прадастаўляецца ўнікальная магчымасць убачыць работу супрацоўнікаў міліцыі Віцебскай вобласці ў розныя гістарычныя перыяды – ад заснавання міліцыі ў 1917 годзе да нашых дзён.