Блінамі, гульнямі, песнямі і танцамі адзначылі Масленіцу ў Віцебску. У парку Мазурына сваё майстэрства прадэманстравалі майстры літоўскага кірмашу "Казюкас", яны арганізавалі кулінарнае шоу з майстар-класам "Вялікія бліны для маленькіх дзяцей", а ў музеі-сядзібе І. Рэпіна "Здраўнёва" ў Віцебскім раёне на Масленіцу прыехалі расійскія турысты з Масквы.