Абрад "Цягнуць Каляду на дуба" традыцыйна праходзіць 21 студзеня і завяршае цыкл калядных святкаванняў у Беларусі. У вёсцы Новіны на Бярэзіншчыне гэтай сімвалічнай Калядой служыць першы зажыначны сноп, у іншых вёсках Мінскай вобласці – драўлянае кола ад драбін або барана. Яго, як правіла, цягнуць на дуб – сімвал галоўнага язычніцкага бога – Перуна, каб у наступным сезоне быў добры ўраджай, а дабрабыт распаўсюдзіўся на ўсю вёску.