Зімовы каляндар беларусаў багаты на самабытныя звычаі і традыцыі, якія, згодна са старадаўнімі павер'ямі, дапамагалі ўміласцівіць багоў і атрымаць багаты ўраджай. Адзін з іх – завяршае чараду калядных гулянняў – народны абрад "Цягнуць Каляду на дуба", які ў наш час праводзіцца 21 студзеня ў вёсцы Новіны Бярэзінскага раёна (Мінская вобласць). Гэта каларытная, прыгожая традыцыя з'яўляецца этнічнай асаблівасцю краю і на працягу стагоддзяў была распаўсюджана на ўсёй тэрыторыі цэнтральнага рэгіёна. Жыхары Новін аднавілі святкаванне ў 1998 годзе, а ў 2011-м старадаўні абрад папоўніў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.
Фота: Аксана Манчук