На Калядным дабрачынным балі кнігі, які прайшоў 21 снежня ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета, сабрана Br8,6 тыс. Усяго на балі было прададзена 17 лотаў. Сродкі, выручаныя ад рэалізацыі кніг, накіраваны выхаванцам Шклоўскай дзяржаўнай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрнату для дзяцей з парушэннем зроку.
Самым дарагім лотам стала выданне "Беларусь алімпійская" з аўтографамі вядомых спартсменаў, выпушчанае ў выдавецтве "Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі". Другое месца заняла энцыклапедыя "Культура Беларусі" – шасцітомнік гэтага ж выдавецтва. Трэці радок заняла кніга "Падарожжа наследніка Цэсарэвіча" ў трох тамах. Выданне прадстаўлена Федэральным агенцтвам па друку і масавых камунікацыях Расіі.
Калядны дабрачынны баль кнігі, які прайшоў пяты раз, упершыню прапанаваў лоты небеларускіх выдавецтваў. Па традыцыі былі прадстаўлены і лепшыя праекты беларускага кнігавыдання. Лоты былі сфарміраваны па шасці тэмах. Сярод іх: "500-годдзе беларускага кнігадрукавання", "Год культуры", "Юбілейныя даты".