Дзе і як сустрэць Новы год-2017? Што, калі не ёлка і феерверк у родным горадзе, правераны рэстаранчык або тэлешоу, якое лёгка адкласці на потым? Вядома – падарожжа і свежыя ўражанні! Дык чаму б не з беларускім каларытам?
Напярэдадні любімых свят мы сабралі 10 ідэй для навагодніх і калядных канікулаў, якія магчымы толькі ў Беларусі!