Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Прэм'ера балета "Санеты" ў Вялікім тэатры Беларусі

Прэм'ера балета "Санеты" ў Вялікім тэатры Беларусі

Прэм'ера балета
2 Снж 2016

Першыя вечары снежня ў Вялікім тэатры Беларусі запомняцца паклоннікам рамантычнай атмасферай. На галоўнай сцэне панавалі любімыя артысты, шэкспіраўскія санеты, балетныя па пад сюіту  "Капрыёль" Пітэра Уорлака і фантазійную варыяцыю Ральфа Воана-Уільямса песні "Зялёныя рукавы", якую, паводле легенды, яшчэ ў XVI стагоддзі Генрых VIII прысвяціў сваёй каханай Ганне Балейн.

Прэм’еру аднаактовага балета "Cанеты" прадставіла гледачам уладальніца медаля Францыска Скарыны – таленавіты харэограф Аляксандра Ціхамірава. Дарэчы, яшчэ зусім нядаўна менавіта яна – праз 30 гадоў – вярнула на галоўную сцэну краіны балет "Маленькі прынц" на музыку мэтра Яўгена Глебава, прызнаны лепшым спектаклем года па выніках Нацыянальнай тэатральнай прэміі.
 
Паводле слоў харэографа, ідэя камернага балета па шэкспіраўскіх санетах зарадзілася яшчэ ў 1990-м у час работы з вядомым расійскім балетмайстрам і педагогам, народным артыстам Мікітам Далгушыным над пастаноўкай "Спячай прыгажуні" ў Казані. Таму мінская прэм’ера "Cанетаў" стала не толькі ўвасабленнем даўняй мары Аляксандры Ціхаміравай, але і творчым прысвячэннем настаўніку.

Лірычны балет, створаны на аснове знакамітага цыкла з 154 санетаў Уільяма Шэкспіра, складаецца з харэаграфічных нумароў, якія адлюстроўваюць усе адценні эмоцый галоўнага героя і аб’яднаны агульнай тэмай. Згодна з лібрэта, Паэт адчувае вечную барацьбу двух пачаткаў – дабра і зла, а акружаюць яго верныя спадарожніцы і музы – Любоў і Мара, Белы анёл і Чорны анёл. 

Над прэм’ерай працавалі вядучыя спецыялісты Вялікага тэатра: дырыжор-пастаноўшчык Іван Касцяхін, мастак па касцюмах Кацярына Булгакава. У галоўных ролях – заслужаны артыст Беларусі Алег Яромкін (Паэт), прыма-балерына Ганна Фокіна (Белы анёл), удзельніца танцавальнага Еўрабачання-2013 Яна Штангей (Мара), прыма-балерына Людміла Хітрова (Любоў) і Ангеліна Згурская (Чорны анёл).

Фота: Аксана Манчук

Прэм'ера балета "Санеты" ў Вялікім тэатры Беларусі
Прэм'ера балета "Санеты" ў Вялікім тэатры Беларусі
Прэм'ера балета "Санеты" ў Вялікім тэатры Беларусі
Прэм'ера балета "Санеты" ў Вялікім тэатры Беларусі
Прэм'ера балета "Санеты" ў Вялікім тэатры Беларусі
1 2 3 4      Наступная