Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | 45-я Генеральная асамблея Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў у Мінску

45-я Генеральная асамблея Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў у Мінску

45-я Генеральная асамблея Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў у Мінску
21 Кст 2016

Летнія Гульні-2016 у Рыа, імёны чэмпіёнаў і рэкорды яшчэ доўга будуць на стужках навін, аднак новы алімпійскі цыкл ужо стартаваў, чакаючы свежых падзей, турніраў і важных спартыўных рашэнняў. У кастрычніку ў Мінску яго азнаменавала 45-я Генеральная асамблея Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, якая сабрала дэлегатаў з 50 краін. Асноўнай пляцоўкай форуму стала Зала алімпійскай славы ў штаб-кватэры НАК Беларусі.

Напярэдадні юбілейнай Генасамблеі – 20 кастрычніка – адбыліся пасяджэнне Выканаўчага камітэта ЕАК і прэзентацыя новага лагатыпу арганізацыі: цяпер гэта стылізаваная сіне-блакітная мазаіка, элементы якой сімвалізуюць 50 краін-удзельніц. Увечары ў Вялікім тэатры Беларусі еўрапейскія госці, вядомыя спартсмены – чэмпіёны і прызёры Алімпійскіх гульняў, заслужаныя спецыялісты і трэнеры з усёй краіны сабраліся на ўрачыстасць у гонар 25-годдзя Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.

А далей – два дні вострых дыскусій. На палях 45-й Генасамблеі ЕАК удзельнікі ўзнімалі пытанні ўзмацнення антыдопінгавага кантролю, уключэння нацыянальных алімпійскіх камітэтаў у агульнасусветныя працэсы, падтрымкі дзіцяча-юнацкага спорту. У Мінску раскрылася і галоўная інтрыга форуму: у ходзе галасавання вызначылася краіна-гаспадыня другіх Еўрапейскіх гульняўРэспубліка Беларусь.

Актыўны ўдзел у абмеркаванні важнейшых тэм прыняў Прэзідэнт Беларусі і кіраўнік Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка. Ён выступіў за пашырэнне спорту без межаў і візавых фармальнасцей, падтрымаў ідэі сумеснага правядзення вялікіх турніраў адразу некалькімі дзяржавамі, а таксама прапанаваў распрацаваць штогадовы еўрапейскі каляндар міжнародных мерапрыемстваў. Яшчэ адна беларуская ініцыятыва – распрацоўка сістэмы адукацыі для спартсменаў, якія завяршаюць кар’еру.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка правёў шэраг сустрэч з міжнароднымі спартыўнымі функцыянерамі: выконваючым абавязкі Прэзідэнта ЕАК Янезам Качыянчычам, прэзідэнтам Асацыяцыі нацыянальных алімпійскіх камітэтаў шэйхам Ахмадам аль-Фахадам аль-Сабахам, віцэ-прэзідэнтам НАК Азербайджана Чынгізам Гусейнзадэ, прэзідэнтам НАК Арменіі Гагікам Царукянам, які зрабіў кіраўніку дзяржавы незвычайны падарунак, пажадаўшы нашай краіне ў будучым прыняць Алімпійскія гульні…

Храналогія падзей 45-й Генасамблеі ЕАК: сустрэчы, дыскусіі і вырашальнае галасаванне за сталіцу Еўрапейскіх гульняў-2019 – у фотарэпартажы…

Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам Асацыяцыі нацыянальных алімпійскіх камітэтаў Ахмадам аль-Фахадам аль-Сабахам
Сустрэча з Прэзідэнтам НАК Арменіі Гагікам Царукянам
НАК Беларусі адсвяткаваў 25-летні юбілей
45-е пасяджэнне ЕАК у Мінску
45-е пасяджэнне ЕАК у Мінску
Папярэдняя       1 2 3