Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый "Кліч Палесся"-2016

Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый "Кліч Палесся"-2016

Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый
24 Врс 2016

Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый "Кліч Палесся", які традыцыйна праводзіцца ў аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна, 24 верасня ўжо чацвёрты раз сабраў самабытных артыстаў, майстроў і народных умельцаў з шасці краін, у тым ліку з беларускіх рэгіёнаў – Гомельскай і Брэсцкай абласцей.

Галоўная пляцоўка этнафоруму ператварылася ў вялікую вёску, дзе разгарнуліся нацыянальныя падворкі творчых калектываў з палескіх рэгіёнаў Беларусі, Расіі і Украіны. Менавіта тут госці фестывалю змаглі азнаёміцца з унікальнай культурай палешукоў – святамі, абрадамі, кулінарнымі традыцыямі…

Кульмінацыяй фестывалю "Кліч Палесся"-2016 стаў канцэрт, у якім выступілі прафесійныя і аматарскія калектывы, у тым ліку вакальна-харэаграфічны ансамбль "Лузіяр" (Малдова), "Сіверскія клейноды" (Украіна), фальклорны "Жэмэрва" (Польшча), "Дыямедыс" (Літва), "Надзея" Бранскай абласной філармоніі (Расія)…    

У рамках праграмы ўпершыню адбыўся фестываль юных майстроў "Перазвон талентаў", у якім прынялі ўдзел дзеці, якія валодаюць унікальнымі народнымі мастацкімі промысламі і рамёствамі. Паводле слоў міністра культуры Барыса Святлова, ва ўмовах глабалізацыі такія мерапрыемствы дэманструюць самабытнасць беларускай культуры.

 

Міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў
Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый "Кліч Палесся"-2016
Фестываль "Кліч Палесся"-2016
Фестываль "Кліч Палесся"-2016
Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый "Кліч Палесся"-2016
Папярэдняя       1 2