Другі фестываль "Гонка легенд – зоркі біятлона за мір" пачаўся ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы" з аўтограф-сесіі. Шматразовых алімпійскіх чэмпіёнаў і чэмпіёнаў свету па біятлоне мінулых гадоў чакалі шматлікія прыхільнікі гэтага віду спорту, якія атрымалі магчымасць узяць аўтограф у знакамітых страляючых лыжнікаў і зрабіць сэлф з кумірамі.
На здымках: Мары-Лор Брунэ і Венсан Дэфран, Даг Б'ёрндален