У Беларусі 6 верасня афіцыйна стартавала галасаванне за прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Практыка датэрміновага волевыяўлення распаўсюджана ў свеце, і ў беларускіх выбаршчыкаў таксама ёсць магчымасць аддаць свой голас раней за асноўны дзень выбараў. Да гэтага моманту барацьбу за месца ў парламенце працягваюць 488 кандыдатаў, хоць першапачаткова рэгістрацыю ў Цэнтральнай выбарчай камісіі прайшоў 521 чалавек.
Кадры этапу электаральнай кампаніі – у рэпартажы…