На Дні пісьменства ў Рагачове госці маглі зазірнуць у адноўленую па старадаўніх гравюрах друкарню XVI стагоддзя. Гэты эксклюзіўны праект прысвечаны знакамітаму палачаніну Францыску Скарыну і 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, якое будзе адзначацца ў наступным годзе. І сімвалічна, што з Рагачова эстафета Дня беларускага пісьменства перадаецца менавіта Полацку.