Асаблівым акцэнтам святкаванняў у гонар Дня пісьменства-2016 стаў міжнародны круглы стол "Сугучча: Слова Скарыны ў сучасным свеце": 3 верасня яго ўдзельнікі – літаратары з 14 краін – сабраліся на вялікую дыскусію ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, а ўжо 4-га прыехалі ў гасцінны Рагачоў на галоўныя ўрачыстасці.