Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Дзень беларускага пісьменства ў Рагачове

Дзень беларускага пісьменства ў Рагачове

Дзень беларускага пісьменства ў Рагачове
4 Врс 2016

Вельмі багатая праграма міжнароднага фармату, рэдкае супадзенне юбілеяў класікаў нацыянальнай літаратуры, адкрыццё першага ў горадзе і ва ўсім рэгіёне Дома кнігі, больш за 12 тысяч гасцей з Беларусі і іншых дзяржаў свету, у тым ліку ўпершыню – удзел дэлегацыі беларускіх дыяспар з 19 краін… Усё гэта – Дзень беларускага пісьменства-2016, сталіцай якога ў Год культуры стаў старажытны і прыкметна абноўлены да свята нацыянальнага слова горад Рагачоў.

Пісьменнікі, журналісты, выдаўцы, дзеячы культуры і мастацтва, народныя майстры і ўсе жадаючыя прыехалі ў Рагачоў, дзе практычна ў рэжыме нон-стоп на працягу трох дзён праходзілі мерапрыемствы форуму пісьменства. Сярод найбольш яркіх – фестываль кнігі і прэсы, адкрыццё пастаяннай выставы "Па-сапраўднаму народны" аб жыцці Андрэя Макаёнка, "Славянскія літаратурныя Дажынкі-2016", тэлемост з гарадамі-пабрацімамі Рагачова, спектакль "Пясняр" Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага, прысвечаны Уладзіміру Мулявіну… І, вядома, на ўсіх пляцоўках гучалі імёны і лепшыя творы знакамітых літаратараў, на юбілеі якіх так багаты 2016-ы год: Івана Мележа, Івана Шамякіна, Максіма Багдановіча, Кандрата Крапівы, Цёткі, ураджэнца Рагачоўскага раёна драматурга Андрэя Макаёнка…

Фестываль кнігі і прэсы – адна з цэнтральных падзей Дня беларускага пісьменства
Фестываль кнігі і прэсы – адна з цэнтральных падзей Дня беларускага пісьменства
Фестываль кнігі і прэсы – адна з цэнтральных падзей Дня беларускага пісьменства
Гашэнне паштовай маркі ў гонар Дня беларускага пісьменства ў Рагачове
Дом кнігі імя Уладзіміра Караткевіча адкрыўся ў Дзень пісьменства ў Рагачове
Папярэдняя       1 2 3 4      Наступная