У самым пачатку верасня Мінск адзначыў 949-годдзе з даты першага згадвання ў "Аповесці мінулых гадоў" у 1067 годзе. Святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня горада разгарнуліся ва ўсіх раёнах сталіцы. Традыцыйна свята адкрылася з ускладання кветак да стэлы "Мінск - горад-герой".
Па традыцыі цэнтральнай пляцоўкай стала тэрыторыя каля Палаца спорту, якая прыняла шмат разнажанравых мерапрыемстваў (спартыўных, культурных, кірмашовых). Адным з новых элементаў стала сілавое шоу, арганізатарам якога выступіла Мінскае гарадское ўпраўленне МНС. На спецыяльна разгорнутай пляцоўцы, абсталяванай канструкцыяй вышынёй як чатырохпавярховы дом, адбыліся міжнародныя спаборніцтвы "Мацнейшы пажарны-ратавальнік".
Акрамя таго, у праграму ўвайшлі выступленні творчых калектываў і майстроў мастацтваў Беларусі, выстава-кірмаш майстроў народнай творчасці "Горад майстроў", опэн-эйр "PROМінск" (выступленні кавер-бэндаў), міжнародны турнір па сілавым экстрыме Minsk Open Cup-2016…