Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Гарады Беларусі: Слуцк

Выдатныя мясціны Слуцка

Выдатныя мясціны Слуцка
9 Жнв 2016

Старадаўні Слуцк, гісторыя якога налічвае ўжо дзевяць стагоддзяў, вядомы далёка за межамі Беларусі дзякуючы цудоўнай спадчынеслуцкім паясам, якія сталі сапраўдным культурным брэндам краіны. Лёс горада цесна звязаны з адной з самых уплывовых дынастый Еўропы – Радзівіламі, якія адкрылі тут гімназію і друкарню, першую ў Беларусі аптэку, стварылі прафесійную школу балета, а галоўнае, заснавалі знакамітую мануфактуру шаўковых паясоў.

У наш час старадаўняя тэхналогія ткацтва адроджана і развіваецца, а ў горадзе адкрыты ўнікальны музей, дзе можна паназіраць за стварэннем арыгінальных аксесуараў.

Нягледзячы на тое, што многія архітэктурныя помнікі былі разбураны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у час прагулкі можна ўбачыць знакавыя і любімыя гараджанамі мясціны. Візітная картка Слуцка – Кафедральны сабор Святога Архангела Міхаіла – унікальны ўзор драўлянага дойлідства XVIII стагоддзя. Сярод знакамітых выдатных мясцін – будынак дваранскага сходу, мужчынскай гімназіі, духоўнага вучылішча 1767 года, корпус кляштара бернардзінцаў, паштовая станцыя, а таксама помнік святой Сафіі Слуцкай – нябеснай заступніцы краю і апошняй княгіні, мошчы якой цяпер захоўваюцца ў мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы.

Belarus.by запрашае зрабіць летнюю прагулку па вулачках Слуцка…

На здымку: воданапорная вежа 1949 года

Фота: Аксана Манчук

Слуцк старадаўні і сучасны
Слуцк старадаўні і сучасны
Дом культуры ў Слуцку
Помнік святой Сафіі Слуцкай
Помнік воінам-вызваліцелям Слуцка
Папярэдняя       1 2 3 4 5      Наступная