Уладзімір Самсонаў уступіў у матчы за трэцяе месца алімпійскага турніру па настольным тэнісе саперніку з Японіі Дзюну Мізутані з лікам 1:4 (4:11, 9:11, 11:6, 12:14, 8:11).
Для беларускага тэнісіста гэта была шостая Алімпіяда ў кар'еры. Чацвёртае месца на Гульнях – лепшы вынік удзелу беларуса ў галоўных стартах чатырохгоддзя.