У алімпійскім Рыа Уладзімір Самсонаў, які займае 9-е месца ў сусветным рэйтынгу, пачаў барацьбу з 1/16 фіналу. Сапернік – 27-я ракетка свету швед Крысціян Карлсан. Пасля напружанага паядынку перамога ў руках беларуса – 4:2.