Першую перамогу на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра беларускім баскетбалісткам прынёс матч з камандай Бразіліі – 65:63. Тым не менш, гульня складвалася вельмі напружана: па ходзе паядынку беларускі ўступалі (16:28, 35:40), пасля трэцяй чвэрці зраўнавалі лік (50:50) і толькі да фіналу матчу вырвалі сваю першую перамогу ў Рыа. Важны трохачковы кідок зрабіла Таццяна Троіна.