Другая гульня беларусак у Рыа стала адным з самых крыўдных паражэнняў у гісторыі. Амаль увесь матч з францужанкамі (уладальніцамі серабра Лондана-2012 і ўзнагарод чатырох апошніх чэмпіянатаў Еўропы) каманда Анатоля Буяльскага гуляла моцна і лідзіравала на працягу паядынку. Рашаючымі сталі 0,2 секунды: рэзультатыўны мяч францужанкі Эндзі Міем апынуўся ў кошыку пасля ўжо фінальнай сірэны, і шанцу на адказ у беларусак не засталося. Лік – 72:73.