На Гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра беларускія баскетбалісткі – адзіныя прадстаўніцы краіны ў камандных гульнявых відах спорту. Галоўныя старты чатырохгоддзя зборная пакарае другі раз у гісторыі. У 2008 годзе, дэбютуючы ў Пекіне, беларускі сталі шостымі, і ў гарачы Рыа дзяўчаты накіраваліся з настроем паказаць гульню алімпійскага ўзроўню.
Напружаныя і захапляючыя моманты матчаў, напал барацьбы спартсменак і эмоцыі балельшчыкаў, крытыка і надзеі трэнерскага штаба – у рэпартажнай хроніцы з Бразіліі.